Яшчэ не паспеў як след паглядзець матэрыялы, але адразу відаць, што нумар шэдэўральны. А таму як чытаў яшчэ мала што, то прарэкламаваць магу хіба тыя пераклады, пра якія хоць нешта ведаю. Па-першае, сам аддаў у нумар свой досыць даўні пераклад "Маха і Шэбеставай у школе" Мілаша Мацоўрака, які перад публікацыяй яшчэ раз перагледзеў. Яно
( Read more... )
Дык вось, на гэтым тыдні, відаць, надрукуюць аўстрыйскі "ARCHE", які мае назву "Ад імперыі да нацыі". І я, як звычайна, раздаю падзякі за супрацу і спрыянне. Але спачатку, даруйце, - тупа змест. Рэклама лішняй не бывае. Такім чынам:
Так многа ўсяго на душы. Але пакіну гэта ўсё сабе і Богу. А паколькі чым-небудзь падзяліцца карціць, то падзялюся сябрам - Максам Шчуром (ён будзе толькі за). Нядаўна пра яго (у пары са Жвіром) я пісаў. Лічу яго адным з самых таленавітых сучасных беларускіх літаратараў. Шкада, мала хто знаёмы з ягонай творчасцю. А калі хто да ягоных твораў і
( Read more... )
Ёсць у мяне два сябры. Яны як браты-блізняты. Адно што рознаяйкавыя. Два Максы, два нябачныя (невідочныя) партызаны беларушчыны. Шчур сноўдае па нетрах пражскіх піўнушак, Жвір нястомна чысціць дубальтоўку перад экранам свайго кампа на схілах Венскага лесу. Шчур ціхенька робіць сваё "Невідочнае места" і піша-піша-піша, потым паперакладае,
( Read more... )
Учора пасля абеду з'ездзіў у сваё ўлюбёнае Брно. Вось проста так, у суседнюю краіну, на паўдзянька. Зранку схадзіў на ўкраінскую імшу, потым сустрэўся са старым сябрам, які жыве ў Вене і якога я 7 год не бачыў, а ў дзве гадзіны сказаў сабе: Слухай, кажу, калі ўжо ў цябе (у сэнсе, у мяне) ёсць запрашэнне вось на гэтую акцыю, то шкада не
( Read more... )